МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Нацыянальны атлас Беларусі прадстаўлены ў электронным фармаце

У верасні 2024 года ў Мінску адбылася прэзентацыя абноўленага Нацыянальнага атласа Беларусі, які ўпершыню быў выдадзены ў 2002 годзе. Гэты картаграфічны твор ахоплівае ўсе аспекты існавання і развіцця нашай краіны, з’яўляючыся асновай для планавання і прагназавання ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

У снежні ж 2025 года прадстаўлена электронная версія Нацыянальнага атласа Беларусі. Цікава, што абодва выданні – 2002 г. і 2024 г. – можна пагартаць віртуальна.

Нацыяльнальны атлас Беларусі – унікальны фундаментальны навукова-даведачны твор, які сістэматызуе і візуалізуе комплексную інфармацыю пра прыроду, насельніцтва, эканоміку, экалогію, культуру і гісторыю нашай краіны.

Атлас прапануе шырокія магчымасці яго выкарыстання: у галіне дзяржаўнага кіравання, навукі, адукацыі, міжнародных адносін. Інфармацыя ў электронным фармаце атласа прадстаўлена па тэматычных раздзелах: «Агульныя звесткі», «Гісторыя», «Рэльеф», «Расліннасць», «Насельніцтва», «Прамысловасць і будаўніцтва» і інш., што адпавядае зместу папяровай версіі выдання.

Такі электронны фармат Нацыянальнага атласа Беларусі –  універсальны інструмент, які дае магчымасць аператыўна атрымліваць актуальную геаграфічную інфармацыю, візуалізаваць прасторавыя дадзеныя і эфектыўна аналізаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў нашай рэспублікі.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://nationalatlas.by;

фота для прэўю: https://www.gki.gov.by

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

 

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.