МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

«Жыццё – гэта святло, а святло – гэта ўвесь спектр колераў…»

У маі 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння выбітнага, сусветна вядомага мастака, таленавітага педагога, ураджэнца Беларусі Станіслава Юльянавіча Жукоўскага.

Лёс будучага мастака склаўся так, што нарадзіўшыся ў Беларусі, ён вучыўся і выкладаў у Расіі, а затым пераехаў у Польшчу, дзе яго жыццё ў 1944 годзе трагічна абарвала вайна. Таму выключны талент С. Ю. Жукоўскага ўвайшоў у мастацка-культурную традыцыю некалькіх народаў, пакінуўшы там глыбокі след, што робіць асобу майстра яшчэ больш значнай і самабытнай.

Па словах беларускага пісьменніка Віктара Карамазава, «ягоны родны край – Гродзеншчына, ён нарадзіўся пад Ваўкавыскам, жыў пад Пружанамі. І адусюль, дзе ён ні жыў, ён вяртаўся на радзіму – на Палессе, на Нёман, на Свіслач, у Белавежскую пушчу <…> Жукоўскі – беларус душою».

Станіслаў Жукоўскі працаваў у жанрах сядзібнага пейзажа і інтэр’ера, пакінуў вялікую мастацкую спадчыну, прасякнутую жыццёвай праўдай, маляўнічасцю, паэзіяй, любоўю да ўсяго светлага і прыгожага. Яго талент ставіўся ў адзін шэраг з Ісаакам Левітанам і Васілём Паленавым.

Да 150-годдзя з дня нараджэння С. Ю. Жукоўскага Ныцыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала выставу «Сядзіба: фарбы настальгіі». У экспазіцыі прадстаўлена цэлая галерэя рэпрадукцый лепшых палотнаў мастака: «Набліжэнне вясны», «Ноч перад Раством (Інтэр’ер з елкай)», «Радасны май», «Лясная дарога», «Журчанне вясновага ручая», «Апошнія астры», «Панскі дом», «Пакой у маёнтку Брасава», «Забытае мінулае», «Старая сядзіба»… Гэтыя і іншыя пейзажы, вытанчаныя інтэр’еры, напісаныя майстрам, без сумневу знойдуць жывы, трапяткі водгук у гледачоў.

Уражанні ад убачанага дапоўняць мастацтвазнаўчыя даследаванні: манаграфіі, артыкулы, прадмовы да альбомаў і выставачных каталогаў, навукова-папулярныя выданні.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.