МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Баранавічы сустракаюць «Марафон адзінства»

13 і 14 снежня ў Баранавічах пройдзе рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства», старт якой даў Прэзідэнт Беларусі 17 верасня 2024 года на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства ў «Мінск-Арэне».

Баранавічы – ужо дзявяты горад, жыхары і госці якога змогуць паўдзельнічаць у гэтай яркай культурнай падзеі. Арганізатары падрыхтавалі ўнікальную насычаную праграму з вялікай колькасцю мерапрыемстваў, якія будуць цікавы як дарослым, так і дзецям.

Сёння, 13 снежня, удзельнікі «Марафону адзінства», творчыя калектывы з Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама блогеры наведаюць вядомыя месцы горада, каб пазнаёміцца з яго культурай, прамысловасцю і жыхарамі.

Што цікава, менавіта ў Баранавічах упершыню на «Марафоне адзінства» пройдзе майстар-клас артыстаў Вялікага тэатра Беларусі. У Палацы дзіцячай творчасці для юных танцораў трэнінг правядуць прыма-балерына Ірына Яромкіна і харэограф-пастаноўшчык Анастасія Голешава. Тут жа сакрэтамі майстэрства падзеляцца артысты аркестра Вялікага тэатра. Менавіта ў гэтым горадзе таксама ўпершыню будзе прадстаўлена выстава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Погляд за гарызонт».

Фінальнай кропкай акцыі стане грандыёзны гала-канцэрт зорак беларускай эстрады «Час выбраў нас».

Падрыхтавана па матэрыялах СБ. Беларусь сёння

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.