23 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка 2026».
Арганізатарамі паўфіналу выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлетні конкурс праходзіць пад дэвізам: «Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы». Тэма аб’яднала творы, прысвечаныя роднай зямлі, подзвігам абаронцаў Айчыны, міру і духоўнай спадчыне, а таксама Году беларускай жанчыны.
У рэгіянальных адборачных турах удзельнічалі амаль 18 тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак чатырох узроставых катэгорый.
Па выніках напружанай творчай барацьбы ў паўфінале журы вызначыла 17 фіналістаў, якія прадставяць свае рэгіёны ў фінале. Галоўнае спаборніцтва адбудзецца ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах, дзе і будзе абраны найлепшы юны чытальнік краіны.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://nchtdm.by












