Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ»

МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

V Адкрыты абласны фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы»

З мэтай патрыятычнага духоўна-маральнага выхавання вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сакавіку-красавіку 2023 года пройдзе V Адкрыты абласны фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы».

Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 імя Л. М. Даватара г. Гродна» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Задачы фестывалю-конкурсу:

  • папулярызацыя беларускай народнай і аўтарскай музыкі;
  • актывізацыя творчай інструментальна-выканаўчай дзейнасці вучняў фартэпіянных і народных аддзяленняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе арганізаваны факультатыўныя заняткі музычнай і харэаграфічнай накіраванасці;
  • выяўленне таленавітых выканаўцаў, аказанне ім дапамогі і падтрымкі ў самарэалізацыі і сацыялізацыі, фарміраванне банка даных юных талентаў;
  • абмен творчымі дасягненнямі і наладжванне творчых кантактаў паміж настаўнікамі музыкі г. Гродна, вобласці і рэспублікі.

Адкрыты фармат мерапрыемства дазваляе прымаць удзел салістам і ансамблям Гродзенскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Фестываль-конкурс праводзіцца па наступных жанрах:

  • «Харэаграфія» – намінацыі «Калектыў беларускага народна-сцэнічнага танца», «Калектыў беларускага стылізаванага танца»;
  • «Вакал» – накірункі «Сольнае выкананне», «Ансамбль», «Хор»;
  • «Інструментальная музыка» – накірункі «Сольнае выкананне», «Ансамбль», «Аркестр».

У кожным жанры вылучаюцца ўзроставыя групы (гл. Палажэнне).

Конкурс складаецца з трох этапаў: І – адборачны; ІІ – завочны, ІІІ – фінальны (прадугледжвае вочны ўдзел калектыву, саліста, ансамбля).

Вынікі фестывалю-конкурсу будуць падведзены да 07.04.2023. Пераможцы вызначацца ў кожным накірунку і ўзроставай групе. Яны атрымаюць дыпломы лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступеняў; дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў.

Больш падрабязна з умовамі правядзення V Адкрытага абласнога фестывалю-конкурсу беларускай музыкі «Вянок дружбы» можна азнаёміцца тут.

Узор заявак на ўдзел у мерапрыемстве можна спампаваць тут.

НІА

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.