МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

З ліпеня па лістапад 2024 года ва ўстановах адукацыі праводзіцца рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

У рамках праекта запланавана правядзенне рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго», да ўдзелу ў якім запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.

Падчас конкурсу навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю, выяўляюць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці сваёй малой радзімы, якія можна ўмоўна аднесці да «страчанай спадчыны». Па выніках даследавання ўдзельнікамі ствараецца брашура «Дзівосы краю майго».

Навучэнцы – удзельнікі абласных і Мінскага гарадскога этапаў, якія атрымалі лепшы вынік, прымуць удзел у рэспубліканскім этапе мерапрыемства, які будзе складацца з 2-х тураў (тэарытычны і практычны).

Пераможцы і прызёры конкурсу-турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Падрабязнасці і ўмовы правядзення рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта – тут.

Падрыхтавана паводле сайта https://rcek.by

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.