МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Конкурс навукова-даследчых работ да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Абвешчаны конкурс навукова-даследчых работ да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Гэта сумесная ініцыятыва рэдакцыі часопіса «Роднае слова», Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, скіраваная на захаванне духоўнай спадчыны народа, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей вучняў і студэнтаў, папулярызацыю творчасці Максіма Багдановіча.

Конкурс праводзіцца з 15 мая па 10 лістапада 2026 г. у два этапы:

  • прыём работ – да 18 кастрычніка 2026 г.;
  • экспертыза і ацэнка конкурсных работ, вызначэнне лаўрэатаў – з 19 кастрычніка да 8 лістапада 2026 г.

Аб’яўленне лаўрэатаў конкурсу – не пазней за 10 лістапада 2026 г.

Удзельнікамі нонкурсу і аўтарамі навукова-даследчых работ могуць быць вучні Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі; студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

На конкурс прымаюцца работы, падрыхтаваныя ў межах наступных тэматычных кірункаў:

  • «Максім Багдановіч: новае прачытанне літаратурнай класікі»;
  • «Актуалізацыя творчасці Максіма Багдановіча ў моладзевым асяродку»;
  • «Кірункі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча»;
  • «„І прад высокаю красою... “: жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча»; 
  • «Максім Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры»;
  • «Штучны інтэлект як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры»;
  • «Мой ідэальны літаратурны музей».

Кожны ўдзельнік ці група ўдзельнікаў (не больш за два) можа падаць не больш як адну навукова-даследчую работу.

Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, стымуляванне іх даследчай актыўнасці і самарэалізацыі. Акрамя таго, ён выконвае функцыю адбору найбольш здольных удзельнікаў для прадстаўлення сваіх даследаванняў на прэстыжнай міжнароднай пляцоўцы – Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Прастора творчасці», прымеркаванай да 135-годдзя Максіма Багдановіча.

Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу можна прачытаць у Палажэнні аб конкурсе.

Падрыхтавана паводле сайта https://rod-slova.by

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

 

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.