МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

З 14 па 17 сакавіка 2024 года ў адміністратыўным комплексе «Белэкспа» па пр. Пераможцаў, 14 пройдзе XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца 14 сакавіка а 12-й гадзіне.

Арганізатарам кніжнай выставы-кірмашу выступіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, суарганізатарамі – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Асноўныя тэмы выставы: «80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «30-годдзе з дня першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», «Год якасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2024 года».

У кніжным форуме прымуць удзел выдаўцы і пісьменнікі з 20 краін свету. У гэтым годзе цэнтральным экспанентам стане Ісламская Рэспубліка Іран. Таксама Беларусь наведае прадстаўніца Егіпта – вядомая пісьменніца, публіцыст, палітычны дзеяч Доха Мустафа Ассі.

Традыцыйна аб'ёмістай часткай кніжнага кірмашу стане «Адукацыйны квартал» з кнігамі для дзяцей і юнацтва, вучняў школ і студэнтаў. Яго работа з удзелам шырокага кола аўтараў вучэбнай, адукацыйнай, асветніцкай літаратуры, прэзентацыямі кніг, майстар-класамі, інтэрактыўнымі адукацыйнымі пляцоўкамі будзе арганізавана пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

У межах выставы выдавецтва «Адукацыя i выхаванне» прэзентуе кнігі «Дзецям пра Канстытуцыю» і «Дзецям пра выбары», у якіх даступна патлумачана грамадзянскае права быць выбаршчыкам, якую ролю адыгрываюць выбары ў жыцці нашай краіны. «Народная асвета» прадставіць серыю кніг пра вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама ў адукацыйным сегменце выставы значнае месца будзе займаць спецыялізаваная літаратура для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, паколькі кожнае дзіця з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі павінна мець магчымасць атрымаць якасную адукацыю.

Усе мерапрыемствы выставы-кірмашу будуць трансліравацца ў сацсетках і на сайтах Міністэрства інфармацыі, кніжнай выставы (книжная-ярмарка.бел), арганізатараў і партнёраў і інш.

Праграма XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу размешчана тут.

Падрыхтавана паводле матэрыялаў сайта sb.by. СБ. Беларусь сегодня

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.