МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Добраахвотная грамадская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!»

У Рэспубліцы Беларусь праходзіць добраахвотная грамадская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!», накіраваная на добраўпарадкаванне ляснога фонду і фарміраванне экалагічнай культуры. Традыцыйна арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Прыняць удзел у акцыі можна да 18 красавіка ўключна.

Ініцыятыва аб'ядноўвае жыхароў краіны вакол важнай мэты – беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і захавання лясоў як нацыянальнага багацця.

Па ўсёй рэспубліцы разгорнуты работы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні лясных тэрыторый. Вядзецца ўборка ляснога фонду і прылеглых мясцовасцей, добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку і памятных знакаў, пашырэнне і абнаўленне экалагічных сцежак, высадка маладых дрэў.

Асаблівая ўвага сёлета надаецца менавіта добраўпарадкаванню і стварэнню камфортнага прыроднага асяроддзя для адпачынку і экаасветы.

Далучыцца да акцыі можа кожны: дастаткова звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва ці лясгас і заявіць пра сваё жаданне прыняць удзел. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечваюць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

Акцыя «Лес! Дабро! Парадак!» – гэта не толькі практычная дапамога лясной гаспадарцы, але і ўклад у захаванне прыроднага балансу, развіццё экалагічнага мыслення і фарміраванне адказных адносін да навакольнага асяроддзя.

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

 

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.