Аспірантура і Дактарантура

Сфера дзейнасці:

  • арганізацыя і маніторынг падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі для сферы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з планамі і заданнямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (планаванне работы па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі; вызначэнне прэтэндэнтаў на паступленне ў дактарантуру і аспірантуру);
  • арганізацыя адукацыйнага працэсу, здачы кандыдацкіх экзаменаў; правядзенне бягучай і выніковай атэстацыі дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў;
  • размеркаванне выпускнікоў;
  • адбор прэтэндэнтаў для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне навукова-даследчых работ;
  • аказанне платных адукацыйных паслуг па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (навуковае кансультаванне па пытаннях паступлення, навучання, здачы кандыдацкіх экзаменаў, напісання дысертацыйных даследаванняў, прыём кандыдацкіх экзаменаў).