Метадычны цэнтр

Сфера дзейнасці:

  • удзел у перспектыўным і бягучым планаванні падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
  • удзел у фарміраванні аўтарскіх калектываў вучэбна-метадычных комплексаў (ВМК) і ўзаемадзеянне з аўтарамі на ўсіх этапах падрыхтоўкі рукапісаў падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў;
  • правядзенне экспертызы аўтарскіх арыгіналаў, арыгінал-макетаў вучэбных выданняў, сродкаў навучання (у тым ліку электронных);
  • удзел у распрацоўцы вучэбна-метадычнай дакументацыі для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
  • арганізацыя вопытнай праверкі вучэбных выданняў, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе;
  • правядзенне навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў (у тым ліку з дапамогай інтэрнет-рэсурсаў) па пытаннях выкарыстання ВМК, выдання вучэбнай літаратуры, якасці вучэбных выданняў і інш;
  • правядзенне конкурсаў на падрыхтоўку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў;
  • удзел у арганізацыі дзейнасці Навукова-метадычнага савета па дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь: Бюро, Прэзідыума па дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
  • прэзідыума па навукова-метадычным і арганізацыйным забеспячэнні сацыяльна-псіхалагічнай і выхаваўчай работы, прадметных секцый Навукова-метадычнага савета па дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія разглядаюць аўтарскія арыгіналы вучэбных выданняў;
  • аказанне платных паслуг юрыдычным і фізічным асобам па правядзенні экспертызы аўтарскіх арыгіналаў, арыгінал-макетаў вучэбных выданняў, якія не ўваходзяць у план выпуску літаратуры па заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.