Сфера дзейнасці:
- арганізацыя і маніторынг падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі для сферы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з планамі і заданнямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (планаванне работы па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі; вызначэнне прэтэндэнтаў на паступленне ў дактарантуру і аспірантуру);
- арганізацыя адукацыйнага працэсу, здачы кандыдацкіх экзаменаў; правядзенне бягучай і выніковай атэстацыі дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў;
- размеркаванне выпускнікоў;
- адбор прэтэндэнтаў для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне навукова-даследчых работ;
- аказанне платных адукацыйных паслуг па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (навуковае кансультаванне па пытаннях паступлення, навучання, здачы кандыдацкіх экзаменаў, напісання дысертацыйных даследаванняў, прыём кандыдацкіх экзаменаў).