Сфера дзейнасці:
- удзел у перспектыўным і бягучым планаванні падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
- удзел у фарміраванні аўтарскіх калектываў вучэбна-метадычных комплексаў (ВМК) і ўзаемадзеянне з аўтарамі на ўсіх этапах падрыхтоўкі рукапісаў падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў;
- правядзенне экспертызы аўтарскіх арыгіналаў, арыгінал-макетаў вучэбных выданняў, сродкаў навучання (у тым ліку электронных);
- удзел у распрацоўцы вучэбна-метадычнай дакументацыі для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
- арганізацыя вопытнай праверкі вучэбных выданняў, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе;
- правядзенне навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў (у тым ліку з дапамогай інтэрнет-рэсурсаў) па пытаннях выкарыстання ВМК, выдання вучэбнай літаратуры, якасці вучэбных выданняў і інш;
- правядзенне конкурсаў на падрыхтоўку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў;
- удзел у арганізацыі дзейнасці Навукова-метадычнага савета па дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь: Бюро, Прэзідыума па дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
- прэзідыума па навукова-метадычным і арганізацыйным забеспячэнні сацыяльна-псіхалагічнай і выхаваўчай работы, прадметных секцый Навукова-метадычнага савета па дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія разглядаюць аўтарскія арыгіналы вучэбных выданняў;
- аказанне платных паслуг юрыдычным і фізічным асобам па правядзенні экспертызы аўтарскіх арыгіналаў, арыгінал-макетаў вучэбных выданняў, якія не ўваходзяць у план выпуску літаратуры па заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.