На нацыянальным адукацыйным партале пачынае дзейнічаць рубрыка «Вучоныя – настаўнікам». На старонцы рубрыкі вы зможаце пазнаёміцца з меркаваннямі вучоных па спрэчных ці складаных пытаннях, найбольш дыскусійных праблемах навукі. Акрамя гэтага на старонцы будуць узнімацца пытанні, якія не атрымалі грунтоўнага аналізу на старонках вучэбных дапаможнікаў, але будуць цікавыя настаўнікам для разумення пэўных вынаходніцтваў. У артыкулах будуць публікавацца вынікі распрацовак беларускай навукі, выкарыстанне якіх у адукацыйным працэсе будзе садзейнічаць прывіццю ў вучняў цікавасці да вучэбных прадметаў.

На старонцы таксама плануецца адлюстроўваць навінкі навуковай літаратуры, выдадзенай у Рэспубліцы Беларусь.

Першы матэрыял рубрыкі «Вучоныя – настаўнікам» прысвечаны асаблівасцям рэалізацыі аграрнай рэформы 1861 года на тэрыторыі Беларусі.