ДУА «Сярэдняя школа г. п. Мір ім. Г. І. Сташэўскай» прадстаўляе праект «Дык шануй, беларус, сваю спадчыну».

Аўтар: Смольская А. А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

У рамках адзінага дня інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па теме «Ганаруся сваімі славутымі землякамі» падчас абмеркавання інфармацыйнага блока «Премія „За духоўнае адраджэнне“» вучнямі вылучана ініцыятыва «Дык шануй, беларус, сваю спадчыну», якая рэалізавана ў дзень роднай мовы 21 лютага 2020 года. Аднак на гэтым вучні не спыніліся, а ініцыятыва перарасла ў праект, які накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, знаёмства з беларускай народнай творчасцю, гісторыяй беларускага народа. Праект рэалізуецца праз выпуск штомесячнага часопісу «Гавары са мной па-беларуску», тэатралізацыю народных свят з мэтай захавання фальклорнай спадчыны беларусаў, даследаванне гісторыі роднага краю экскурсаводамі музея, стварэнні буктрэйлераў па творчасці беларускіх пісьменнікаў, дзейнасць валанцёрскага атраду, які транслюе беларускую мову сярод вучняў пачатковай школы.