ДУА “Сярэдняя школа №39 г.Магілёва”

Гарадскі конкурс юных паэтаў “Спроба пяра”

Аўтар: Рыбакоў Аляксандр Васільевіч, 9 клас

Настаўнік: Балычава Наталля Іванаўна

 

 

 Верш “Родныя краявіды”

 

Край беларускі, край мой родны!

Блакіт нябёс і рэчак шыр.

Ты так да болю мне знаёмы,

І ў думках будзем назаўжды.

 

І ўзімку каля снежнай хаты,

Дзе не змаўкаў вясёлы смех,

І каля рэчкі, дзе заўзята

Дзіцячых санак быў пракладзен бег.

 

Вясенняй ранняю зарою

Птушыны не змаўкае спеў.

І ў квецені садоў духмяных

Лагодны ветрык праляцеў.

 

Прывабна летняю парою

Прайсці па лесе ўсцяж бяроз.

І ты заўважыш, як прыемна

Табе засвеціць сінь нябёс.

 

І вось ужо восень на парозе,

Нам не чуваць птушыны спеў.

І толькі золатам заносіць

У садзе голле старых дрэў.

 

І гэтыя святыя краявіды,

Якія засталіся ад бацькоў,

Павінны берагчы мы, як малітву,

Данесеную подыхам вякоў.