Верш “Дзень Перамогі”.

 Аўтар: Пятручык Дар’я Аляксандраўна, вучаніца      7 “А” класа  ДУА “Сярэдняя школа  №16 г.Брэста”. 

Кіраўнік: Леванчук В.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

  

Дзень Перамогі

 

Вялікае свята – 9 мая!

Дзень Перамогі нашага краю.

Нашы дзяды на вайне ваявалі

І ад захопнікаў нас вызвалялі.

 

У сорак першым фашысты напалі,

Мірныя людзі ў дамах яшчэ спалі.

Варожыя танкі, патроны, гранаты

Запаланілі   кожную хату.

 

Фашысты на Брэсцкую крэпасць напалі

Смяротным абстрэлам яе змарнавалі.

На крэпасці сценах хтось надпіс пакінуў:

“Паміраю, але не здаюся, Радзіма!”

 

Вялікае свята – 9 мая!!!

Дзень Перамогі нашага краю.

Жывём на Радзіме  ў мірны  мы час,

Бо нашы дзяды ваявалі за нас!