Шаноўная Валянціна Васільеўна!

Ад імя калектыву выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» сардэчна віншую Вас і ўсіх супрацоўнікаў Нацыянальнага інстытута адукацыі з 90-годдзем з дня яго заснавання!

На працягу многіх дзесяцігоддзяў і асабліва з набыццём краінай дзяржаўнай незалежнасці Ваша ўстанова з'яўлялася і сёння застаецца ключавым звяном у працэсе станаўлення ўласнай нацыянальнай сістэмы навучання і выхавання,  рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, вызначэння яе годнага месца ў сусветнай адукацыйнай прасторы.

Штодзённая сумленная, самаадданая праца, глыбокі навуковы падыход, крэатыўнасць і інавацыйнае мысленне, а таксама шчырыя, канструктыўныя партнёрскія адносіны з усімі ўдзельнікамі метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу – навуковымі калектывамі, метадыстамі і рэцэнзентамі, выдавецтвамі і паліграфічнымі прадпрыемствамі, школамі і бібліятэкамі  – дазваляюць Вам кожны раз рабіць крок наперад, адпавядаць запытам часу, дасягаць новых вяршынь.

Мы перакананы ў тым, што і надалей ваша дзейнасць на ніве развіцця беларускай адукацыі і ўкаранення новых адукацыйных тэхналогій будзе з удзячнасцю і павагай ўспрымацца настаўнікамі, арганізатарамі адукацыі, ўсёй грамадскасцю і дзяржавай.

Жадаем Вам і Вашым блізкім здароўя і шчасця, энергіі і творчага плёну, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах!

 

Дырэктар  выдавецтва                         В.У. Ваніна