9 Мая – Дзень Перамогі – адно з самых важных свят для нашай краіны. Сёлета мы адзначаем 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мінулым засталіся кроў, боль, пакуты, страты… Дзень Перамогі падарыў сучаснікам і нашчадкам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой. Гісторыю кожнай беларускай сям'і закранула вайна. Памяць аб страшнай трагедыі і Вялікай Перамозе не можа згаснуць.

Мы памятаем! Мы ганарымся! З Днём Перамогі!

 

Ніл Гілевіч

***

Часцей, часцей прыпамінай…

Імёны паўшых смерцю храбрых

За родны край, наш мілы край, –

Каб над зямлёй, што млела ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,

Цвіў гэты белы-белы май, –

Часцей, мой друг, прыпамінай!

Прыпамінай часцей, мой друг,

Імёны тых, што ўсё зрабілі –

Вышэй усіх тваіх заслуг,

Што, як і ты, да слёз любілі

Маністы ўвосень на рабіне

І ў ліпкіх смолках майскі луг, –

Не забывай пра іх, мой друг!..

                                                                                                              НІА