Штогод 17 ліпеня адзначаецца Сусветны дзень эмодзі (эмоджы). Гэта дата зафіксавана на піктаграме, якая абазначае каляндар.

Першыя эмодзі былі створаны ў 1998 ці 1999 годзе Сігэтака Курыта, адным з распрацоўшчыкаў платформы мабільнага інтэрнэту i-mode.

Але ўжо ў 1997 годзе генеральны дырэктар кампаніі Smiley Нікаля Лаўфрані пачаў эксперыменты з аніміраванымі смайлікамі для ўдасканалення лічбавых зносін. Ён жа стварыў першыя графічныя эмаціконы і склаў онлайн-слоўнік эмаціконаў.

Эмодзі часцей называюць смайлікамі. Часткова гэта справядліва, але існуе і некалькі істотных адрозненняў. Эмодзі выкарыстоўваюцца не толькі ў асабістай перапісцы, але і ў публічных тэкстах для прыцягнення ўвагі. Смайлікі выражаюць эмоцыі (радасць, раздражненне, смутак і інш.), а эмодзі – больш шырокі спектр: акрамя пачуццяў, яны выражаюць дзеянні, станы.

Сёння эмодзі надта папулярныя ў сеціве, бо не патрабуюць перакладу і, як правіла, зразумелыя носьбітам розных моў і культур. Гэтым значкам прысвечаны парталы Emojipedia, Emojitracker.com, Emojinalysis.

Сёння эмодзі актыўна выкарыстоўваюцца ў публікацыях ў сацыяльных сетках многімі сусветна вядомымі кампаніямі для прасоўвання ўласных брэндаў. Напрыклад, у 2017 годзе было зроблена больш за 800 млн. такога роду публікацый.

Кожны год распрацоўваюцца новыя эмодзі. Сёння іх налічваецца больш за 1800.

Усім, хто хоча далучыцца да святкавання Дня нараджэння эмодзі, а таксама даведацца больш, трэба тэрмінова націснуць сюды.

 

НІА