Дзень маці – міжнароднае свята ў гонар маці. У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын. У розных краінах гэты дзень адзначаецца ў розныя дні, у Беларусі – 14 кастрычніка.

Ушаноўванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю. З XVII па XIX стагоддзе ў Вялікабрытаніі адзначалася так званая «Матчына нядзеля» (англ.: Mothering Sunday) – у другую нядзелю Вялікага паста, прысвечаная ўшаноўванню маці па ўсёй краіне. У ЗША Дзень маці ўпершыню публічна быў падтрыманы ў 1872 годзе, а ў 1914 годзе прэзідэнт ЗША  абвясціў другую нядзелю мая нацыянальным святам у гонар усіх амерыканскіх маці.

Услед за ЗША другую нядзелю мая абвясцілі святам 23 краіны, а яшчэ больш трыццаці адзначаюць свята ў іншыя дні. У Беларусі адзначаць Дзень маці пачалі ў 1996 годзе.

Віншуем усіх жанчын-маці са святам! Жадаем здароўя, мацярынскага шчасця і мірнага неба!

16 верасня ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пачаўся прыём работ супрацоўнікаў установы для выставы творчых работ, прымеркаванай да Міжнароднага дня маці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 29 супрацоўнікаў інстытута. На выставу былі прадстаўлены работы ў розных тэхніках: разьба па дрэве, саломапляценне, ткацтва і карункапляценне, фларыстыка, аплікацыя, кераміка, вязанне, канзашы, дэкаратыўны роспіс, жывапіс, графіка, акварэль і інш.

Старшыня аргкамітэта мерапрыемства – А. В. Унукаў, інжынер па ахове працы. Члены аргкамітэта: Н. Ю. Пазнякова, намеснік начальніка ўпраўлення – галоўнага бухгалтара ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў; В. Л. Важнік, начальнік аддзела кадраў і прававой работы; А. Р. Сігаева, начальнік упраўлення вучэбнага кнігавыдання; Л. В. Варачкіна, вядучы бухгалтар упраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў; А. Д. Абражэй, памочнік дырэктара інстытута.

16 кастрычніка была арганізавана выстава творчых работ супрацоўнікаў інстытута, прысвечаная Міжнароднаму дню маці. Адкрыў мерапрыемства дырэктар інстытута С. А. Важнік, які сардэчна павіншаваў супрацоўніц установы са святам. Маці і ўдзельнікам выставы былі ўручаны каштоўныя падарункі, арганізаваны салодкі стол. Пераможцы мерапрыемства былі ўзнагароджаны прэміямі.

І месца падзялілі С. М. Кароткая, загадчык сектара маркетынгу, і Н. Р. Маісеева, вядучы спецыяліст агульнага аддзела.

ІІ месца заняла Г. Р. Прадуха, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння прыродазнаўча-матэматычнай адукацыі.

ІІІ месца – у А. Р. Сігаевай, начальніка ўпраўлення вучэбнага кнігавыдання.

 

Фатаграфіі выставы можна паглядзець у віртуальным фотаальбоме «Выстава творчых работ супрацоўнікаў Нацыянальнага інстытута адукацыі, прысвечаная Дню маці».

 

НІА