Печать
Категория: Олимпиады, конкурсы, фестивали и др. образовательные мероприятия

У канцы жніўня 2020 года адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У мерапрыемстве, якое ладзілася Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і тэлеканалам СТВ з сакавіка па май, прынялі ўдзел каля  пятнаццаці тысяч дзяцей з усіх рэгіёнаў нашай краіны.

У паўфінале конкурсу, які ў гэтым годзе праходзіў у рэжыме анлайн, свае творчыя нумары прадставілі 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак – пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў мерапрыемства. Яны ж прынялі ўдзел ў фінале конкурсу.

Творчыя нумары юных чытальнікаў адрозніваліся багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаліся сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Са сцэны гучалі творы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Васіля Быкава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу канкурсанты надалі творчасці Уладзіміра Караткевіча, 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Выступленне фіналістаў ацэньвала рэспубліканскае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.

Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь І, ІІ і ІІІ ступеняў, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак», а таксама памятнымі падарункамі.

Пераможцамі і  прызёрамі конкурсу сталі:

ва ўзроставай катэгорыі: 14 класы:

І месца:

ІІ месца:

ІІІ месца:

ва ўзроставай катэгорыі: 56 класы:

І месца:

ІІ месца:

ІІІ месца:

ва ўзроставай катэгорыі: 78 класы:

І месца:

ІІ месца:

ІІІ месца:

ва ўзроставай катэгорыі: 78 класы:

І месца:

ІІ месца:

ІІІ месца

Віншуем пераможцаў!

 

Тэлеверсію фіналу Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» можна ўбачыць 6 верасня 2020 года ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.

 

НІА
па матэрыялах сайта
Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці
дзяцей і моладзі