З 5 кастрычніка 2019 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынае працу «Школа юнага гісторыка». Слухачамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.

Мэта школы – паглыбленае вывучэнне гісторыі; аказанне дапамогі вучням 7–11 класаў у вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

Заняткі праводзяцца 2 разы ў месяц па суботах на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 23, час: 14:30). Расклад заняткаў будзе размешчаны на сайце факультэта і дадаткова адпраўлены зарэгістраваным слухачам школы ў першым інфармацыйным лісце.

Навучанне бясплатнае.

Заяўкі прымаюцца па 4 кастрычніка 2019 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе: www.hist.bsu.by/school

Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка» размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле «Абітурыенту»/«Школа юнага гісторыка».

Тэлефон для даведак: +375 (17) 209-55-98.

Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл. +375 (17) 222-33-00.

 

НІА
па матэрыялах гістарычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта