31 жніўня 2019 года ў Слоніме падчас святкавання Дня беларускага пісьменства адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Сёлета конкурс прысвечаны Году малой радзімы і праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых творах нацыянальнай літаратуры, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
У выкананні фіналістаў гледачы пачуюць творы Я. Коласа, Э. Валасевіча, П. Броўкі, У. Караткевіча, А. Грачанікава, А. Валасевіча і іншых вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Ацэньваць выступленне юных артыстаў будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, члены грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вядомыя артысты і грамадскія дзеячы.
Фіналісты рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка – 2019»:
1–4 класы
- Сьвібовіч Кіра, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Брэста»;
- Булгакава Марыя, навучэнка ГУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»;
- Ткачонак Станіслаў, вучань ДУА «Магілёўская гімназія № 1»;
5–6 класы
- Чопка Маргарыта, навучэнка УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»;
- Наско Марыя, вучаніца ДУА «Тумілавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Докшыцкага раёна»;
- Тавоніус Аляксандра, навучэнка УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»;
7–8 класы
- Будзько Віялета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы»;
- Дзеркачоў Вячаслаў, вучань ДУА «Гімназія № 10 г. Гомеля»;
- Маісеенка Глеб, вучань ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа»;
- Саковіч Ілья, вучань ДУА «Сярэдняя школа № 126 г. Мінска»;
9–10 класы
- Шпілеўскі Мікіта, вучань ДУА «Гімназія № 71 г. Гомеля»;
- Полагава Аляксандра, вучаніца ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа»;
- Гарэлікава Яна – вучаніца ДУА «Свенская сярэдняя школа»;
- Аль-Каттан Луіза – вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 94 г. Мінска».
Жадаем фіналістам конкурсу поспехаў і перамогі!
НІА
па матэрыялах сайта РУП «Дом прессы»