Рэдакцыя навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Установы «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“» аб’яўляе IV Рэспубліканскі конкурс «Творчасць маладых педагогаў».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі пачатковых класаў і студэнты выпускных курсаў вышэйшых педагагічных устаноў па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».

Мерапрыемства накіравана на падтрымку маладых педагогаў, адкрыццё для педагагічнай грамадскасці імёнаў творчых, неардынарных настаўнікаў, павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, актывізацыю дзейнасці ўстаноў адукацыі па стымуляванні прафесійнага росту маладых педагогаў.

Конкурс праводзіцца з 22 кастрычніка па 30 лістапада 2018 года па наступных намінацыях:

  • «Працуем у беларускамоўнай школе»;
  • «Дыдактычны сцэнарый урока»;
  • «Выхаваўчае мерапрыемства».

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы. Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца на Міжнароднай кніжнай выставе ў лютым 2019 года.

Больш падрабязна з умовамі правядзення мерапрыемства і патрабаваннямі да конкурсных матэрыялаў можна пазнаёміцца тут.

 

 

НІА