Печать
Категория: Олимпиады, конкурсы, фестивали и др. образовательные мероприятия

18 і 20 красавіка 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі імя Свяціцеля Кірылы Тураўскага адбыўся творчы (вакальны) конкурс «Харавое мастацтва» ў межах Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!»

Галоўная мэта конкурсу − грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў сродкамі харавых спеваў і яго папулярызацыя, падтрымка і развіццё адораных навучэнцаў і таленавітых педагогаў у галіне харавой творчасці, далучэнне вучняў і педагогаў да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і сусветнай культуры.

У конкурсе прынялі ўдзел узорныя (11) і творчыя харавыя калектывы (4) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Усяго 440 навучэнцаў 1–11 класаў, 29 кіраўнікоў-хармайстараў і канцэртмайстараў.

Кампетэнтнаснае журы конкурсу ў складзе старшыні журы Ганны Іванаўны Кароткінай, члена Беларускага Саюза кампазітараў і Беларускага таварыства сучаснай музыкі, кампазітара, настаўніка гімназіі № 17, лаўрэата прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і Мінгарвыканкама, Інэсы Міхайлаўны Бадзяга, заведуючага кафедрай харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай академіі музыкі, дацэнта, Аліны Іванаўны Безэнсон, члена беларускага грамадства сучаснай музыкі, члена Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, сакратара Праўлення беларускага Саюза кампазітараў, Ірыны Генадзьеўны Рэзанавай,  кіраўніка ўзорнага хору «Туцці» дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 8 імя Рыгора Раманавіча Шырмы, Мікалая Леанідавіча Кузьмініча, дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, кандыдата педагагічных навук, дацэнта, па вартасці ацаніла выступы канкурсантаў. У сувязі з гэтай падзеяй былі размеркаваны пераможцы харавога конкурсу.

    

Пераможцы творчага (вакальнага) конкурсу «Харавое мастацтва» – калектывы ДУА г. Мінска

№ 

Установа адукацыі

Назва калектыва

Дыплом

1

ДУА «Гімназія № 10 г. Мінска»

Хор «Радуга»

I

2

ДУА «Сярэдняя школа № 115 г. Мінска»

Узорны хор «Вішанька»

I

3

ДУА «Сярэдняя школа № 201 г. Мінска»

Узорны хор «Фэст»

I

4

ДУА «Сярэдняя школа № 145 г. Мінска»

Узорны дзіцячы хор «Раніца»

I

5

ДУА «Сярэдняя школа № 119 г. Мінска»

Узорны канцэртны хор «Верасок»

I

6

ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска»

Хор «Апрель»

I

7

ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Мінска»

Хор малодшых класаў

II

8

ДУА «Сярэдняя школа № 119 г. Мінска»

Хор малодшых класаў «Агеньчыкі»

II

9

ДУА «Гімназія № 15 г. Мінска»

Узорны хор «Журавінка»

II

10

ДУА «Сярэдняя школа № 43 г. Мінска»

Узорны хор «Элегія»

II

11 

ДУА «Гімназія № 4 г. Мінска»

Узорны хор «Сябрына»

III

12

ДУА «Гімназія № 192 г. Мінска»

Узорны хор «Сузор’е»

III

13

ДУА «Сярэдняя школа № 77 г. Мінска»

Узорны хор «Крынічка»

III

14

ДУА «Сярэдняя школа № 66 г. Мінска»

Заслужаны любіцельскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор «Ліра»

Гран-пры

15

ДУА «Сярэдняя школа № 133 г. Мінска»

Узорны хор хлопчыкаў «Саловушка»

Спецыяльны прыз

 

Журы конкурсу выказала падзяку ўсім кіраўнікам калектываў і бацькам за духоўна-эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі харавога мастацтва.

Журы адзначыла лепшых хармайстраў харавых калектываў: Слабодчыкаву Вольгу Барысаўну, Хадакову Святлану Барысаўну, Герасімовіч Святлану Сцяпанаўну, Лацапнёву Алену Анатольеўну, Брытко Таццяну Ігараўну, Старажук Элу Мікалаеўну, Сцяпанаву Наталлю Паўлаўну;

канцэртмайстраў: Цютчанка Таццяну Микалаеўну, Волчак Святлану Міхайлаўну, Сіпакову Марыну Аляксееўну, Валавікову  Тамару Пятроўну, Собалеву Людзмілу Васільеўну, Каспрову Кацярыну Уладзіміраўну, Тумкевіч Марыну Генрыхаўну, Саракаліт Таццяну Мікалаеўну, Баравікову Жану Яўгеньеўну, Паўлюц Ларысу Рыгораўну;

салістаў: узорнага хору «Верасок» сярэдняй школы № 119, хору «Радуга» гімназіі № 10;

кампазітараў, аранжыроўшчыкаў: А. Саўрыцкага, С. Смірнова, П. Янчака, М. Ротэрштэйна;

апрацоўкі: Брытко Т. І.;

дэбют: Масленікава У.С.

Журы конкурсу вызначыла праграму ў заключны канцэрт, які плануецца ў маі 2017 года:

  1. Дж. Левіт (пер. для дзіцячага хору Т. Брытко). «FestivalSanctus». Узорны хор «Вішанькі» СШ № 115.
  2. А. Атрашкевіч, В. Жуковіч. «Землякi». Узорны хор «Журавінка» гімназіі № 15.
  3. Г.  Казлова, М. Трацякова, апр. М. Дрынеўскага. «Беларусь – імя святое». Узорны хор «Элегія» СШ № 43.
  4. Р. Твардоўскі. «Отче наш». Узорны хор «Фэст» СШ № 201.
  5. А. Безэнсон, П. Прыходзька. «Плашчанiца».  Узорны хор «Верасок» СШ № 119.
  6. Ігар Лучанок, Анатоль Вярцінскі. «Песенька пра бусла». Хор «Радуга» гімназіі № 10.
  7. Ганна Кароткіна, Іван Цітавец. «Беларусь». Хор малодшых класаў СШ № 4.
  8. Старажытная дзіцячая песня (пер. Ж. Пупкевіч на словы М. Розенгейма). «Христос воскрес». Хор малодшых класаў «Агеньчыкі» СШ № 119.
  9. Валерый Шмат. «Замкі Беларусі». Хор «Апрель» СШ №  3.
  10. Лео Деліб. «Messebreve», «Gloria». Хор «Раніца» СШ № 145.
  11. А. Грау. «Larondaque  nuncaseacaba». Образцовый хор «Саловушка» СШ № 133.
  12. Пётр Янчак. «Фартуна». Заслужаны любіцельскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор «Ліра» СШ № 66.

 

Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі