19 кастрычніка 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі вочна-дыстанцыйны семінар «Работа з медыятэкстамі (кіно, відэа, рэклама і інш.) на ўроках гісторыі і грамадазнаўства».

Дыстанцыйная частка семінара будзе праходзіць з 20 кастрычніка па 3 лістапада 2016 года.

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама ўсе зацікаўленыя ў павышенні медыйнай і інфармацыйнай граматнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэса.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Медыятэкст: паняцце, віды, структура. Ключавыя пытанні для аналізу медыятэксту.
  • Спецыфіка аўдыёвізуальных тэкстаў. Пытанні для аналізу фрагмента фільма, відэароліка.
  • Праца з рэкламай на ўроках гісторыі і грамадазнаўства.
  • Веб-сэрвісы як інструменты для дэканструкцыі і стварэння медыятэкстаў.

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 18 кастрычніка 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

НІА