27 верасня 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца навукова-практычны семінар «Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі».
Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Рэалізацыя медыяадукацыі ў школе: метадычны аспект.
- Гісторыка-грамадазнаўчая адукацыя школьнікаў у Чэхіі: узроўні і магчымасці рэалізацыі медыяадукацыйнага патэнцыялу.
- Формы рэалізацыі медыяадукацыі ў чэшскай пачатковай школе.
- Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні медыятэкстаў у адукацыйным працэсе.
Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.
Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 22 верасня 2016 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/MTzubpyb20d2cfGH2.
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
НІА