22 лютага 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў пры навучанні  беларускай мове і літаратуры на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Iнфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».
  • Фарміраванне моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў пры навучанні беларускай мове з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў.
  • Літаратурнае развіццё вучняў сродкамі электронных адукацыйных рэсурсаў.
  • Магчымасці выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў ва ўзаемасувязі з наяўным вучэбна-метадычным забеспячэннем працэсу навучання беларускай мове і літаратуры (у тым ліку факультатыўных заняткаў).
  • Інтэрактыўная дошка пры навучанні беларускай мове.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 19 лютага 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

НІА