17 сакавіка 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Беларускі літаратурны працэс пачатку ХХІ стагоддзя: падзеі, з’явы, постаці».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, іншыя педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама ўсе зацікаўленыя ў нестэрэатыпным успрыманні беларускай літаратуры.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Паняцце літаратурнага працэсу. Літаратурнае жыццё ў Беларусі 2000–2010‑х гадоў: спецыфіка літаратурнай прасторы, літаратурныя падзеі, праекты, удзельнікі літаратурнага працэсу і інш.
  • Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя як эстэтычны і мастацкі феномен: агляд асноўных тэндэнцый развіцця прозы, паэзіі, драматургіі.
  • Стратэгіі і перспектывы выжывання прыгожага пісьменства ў новай інфармацыйнай рэальнасці. Чытач сучаснай беларускай літаратуры ў люстры сацыялагічных даследаванняў.
  • Адукацыйны патэнцыял найноўшай беларускай літаратуры (прадстаўленасць у змесце літаратурнай адукацыі; шляхі і спосабы актуалізацыі ў працэсе навучання літаратуры; зварот да сучаснай літаратуры ў кантэксце вучэбна-даследчай дзейнасці вучняў; інфармацыйныя адукацыйныя рэсурсы і г. д.).

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 16 сакавіка 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

НІА