21 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Выкарыстанне дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў, распрацаваных у кантэксце кампетэнтнаснага падыходу, у працэсе навучання вучэбным прадметам „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“».
Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Фарміраванне ў вучняў прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый у працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Беларуская мова».
- Фарміраванне ў вучняў прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый у працэсе навучання вучэбнаму прадмету «Беларуская літаратура».
- Фарміраванне чытацкай пісьменнасці пры навучанні беларускай мове і літаратуры.
- Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.
Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 18 кастрычніка 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
НІА