26 лістапада 2018 года ў Нацыянальным iнстытуце адукацыi пройдзе рэспубліканскі семінар «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (5–11 класы)».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.

Тэарэтычныя асновы рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

  • Фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый у працэсе навучання беларускай мове ў 5–9 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
  • Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні пры навучанні беларускай мове і літаратуры.
  • Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

 

Жадаючым прыняць удзел у працы семінара неабходна да 23 лістапада 2018 года даслаць заяўку па прыведзенай форме на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

 

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

НІА