8 лютага 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца семінар (трэнінг) «Інтэрактыўныя метады фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Сацыяльна-грамадзянскія і медыяінфармацыйныя кампетэнцыі – мэты і вынікі вучэбна-пазванавальнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства».
  • Інтэрактыўныя метады як сродкі фарміравання кампетэнцый.
  • Планаванне і правядзенне заняткаў з прыкладамі і аналізам інтэрактыўных практыкаванняў.

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 1 лютага 2018 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/aYmqXsOqiYjmonou1.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

НІА