14 сакавіка 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца семінар-практыкум «Вэб-інструменты як сродак павышэння медыяінфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў і вучняў».

Для ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Крытычнае і адказнае выкарыстанне медыя і тэхналогій доступу да інфармацыі – ключавыя кампетэнцыі сучаснага педагога.
  • Вэб-інструменты для работы з медыятэкстамі.
  • Магчымасці выкарыстання «Вікіпедыі» ў адукацыйным працэсе.
  • Арганізацыя эфектыўнага прафесійнага ўзаемадзеяння педагогаў у сацыяльных сетках.

 

Па выніках семінара ўдзельнікам выдаюцца сертыфікаты.

 

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара-практыкума, неабходна да 10 сакавіка 2017 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/43dvPUFiFbf2uYFs2.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

 

НІА