15 лютага 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца навукова-практычны семінар «Метадычнае забеспячэнне рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да навучання сродкамі медыяадукацыі».
Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Медыяінфармацыйныя кампетэнцыі як мэты гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі школьнікаў.
- Узроўні медыяінфармацыйнай культуры вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- Медыяадукацыйныя кампаненты адукацыі школьнікаў у Чэхіі.
- Методыка работы з экраннымі медыятэкстамі: медыявобраз і медыяаналіз.
Па выніках семінара ўдзельнікам выдаюцца сертыфікаты.
Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 10 лютага 2017 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/FWKbfV7Iebyacglw2.
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
НІА