27 лютага 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі вочна-дыстанцыйны семінар «Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: варыянты арганізацыі, перспектыўныя кірункі і тэматыка».

Дыстанцыйная частка семінара будзе праходзіць з 28 лютага па 13 сакавіка 2017 года.

Для ўдзелу запрашаюцца педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Прынцыпы, метады і формы эфектыўнай арганізацыі вучэбнай даследчай дзейнасці ў школе.
  • Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: змест, умовы эфектыўнага ажыццяўлення.
  • Этапы даследчай дзейнасці. Асноўныя віды вучнёўскіх даследчых работ.
  • Структура і афармленне даследчых работ вучняў.
  • Спецыфіка працы над вучэбным даследаваннем па беларускай мове.
  • Асаблівасці зместу і арганізацыі літаратурных даследаванняў вучняў.
  • Крытэрыі ацэнкі вучэбнай даследчай работы па беларускай мове і літаратуры.
  • Падвядзенне вынікаў вучэбнага даследавання: формы арганізацыі, спосабы прад’яўлення, падрыхтоўка да публічнай абароны.
  • Асаблівасці арганізацыі дыстанцыйнай часткі семінара.

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 24 лютага 2017 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

НІА