У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваны новы вучэбны дапаможнік «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А. А. Кавалені.
Выданне прызначана для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
У дапаможніку прыводзяцца шматлікія дакументальныя матэрыялы, знойдзеныя аўтарамі ў архівах Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, картасхемы, шматлікія ілюстрацыі, якія дапаўняюць і пашыраюць тэкст параграфаў і садзейнічаюць больш глыбокаму засваенню гістарычных звестак.
Акрамя таго, у кнізе ёсць рубрыка «Ствараем летапіс вайны». Навучэнцам прапануецца звярнуць увагу на старонкі гісторыі сваёй сям’і, населенага пункта, у якім яны жывуць.
НІА
па матэрыялах сайта НАН Беларусі