Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў, Інстытут еўрапейскіх моў і культур, Цэнтр даследаванняў Беларусі імя Я. Коласа, Нацыянальны інстытут адукацыі запрашаюць прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі «Літаратура ў культурнай прасторы Беларусі і Кітая», прысвечанай народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Мерапрыемства адбудзецца 17–18 мая 2019 года ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў.
Праграмай канферэнцыі прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі: гісторыя, праблемы, перспектывы.
- Папулярызацыя літаратурнай спадчыны Беларусі і Кітая ў сучасным інфармацыйным грамадстве.
- Творчасць Якуба Коласа ў сучаснай культурнай прасторы (культуралагічны, гістарычны, сацыяльны, філасофскі, псіхалагічны, педагагічны і метадычны аспекты).
- Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыманні кітайскага чытача.
- Актуальныя праблемы перакладу мастацкіх твораў з няроднасных моў (з беларускай на кітайскую і з кітайскай на беларускую).
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, кітайская.
Арганізацыйны камітэт канферэнцыі
Сустаршыні:
Руды Кірыл Валянцінавіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, доктар эканамічных навук, прафесар;
Чэнь Фачунь, рэктар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, доктар філалагічных навук, прафесар, намеснік кіраўніка Вучэбна-метадычнага камітэта па спецыяльнасцях «Замежныя мовы і літаратуры» ў ВНУ пры Міністэрстве адукацыі Кітая.
Члены аргкамітэта:
Ван Мін’юй, прафесар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, доктар філалагічных навук, начальнік Навукова-даследчага цэнтра лінгвасеміятычных даследаванняў Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, намеснік кіраўніка Вучэбна-метадычнага камітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» ў ВНУ пры Міністэрстве адукацыі Кітая, прэзідэнт Кітайскай навукова-даследчай асацыяцыі па даследаванні мовы і семіётыкі;
Лі Інін, дырэктар Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, PhD, прафесар;
Валочка Ганна Міхайлаўна, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар, запрошаны прафесар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў;
Шахаб Вольга Васілеўна, запрошаны прафесар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў; PhD, дацэнт.
Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, завочная.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 20 красавіка 2019 года і дасылаюцца на электронныя адрасы:
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.; Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Тэл.: +8613022297393;
WeChat – (Olga) ID: wxid_0dc48devtq4722
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.;
Тэл.:+8615522127181;
WeChat – (艳) ID: wxid_v8msolb8ul5j21
Больш падрабязная інфармацыя аб міжнароднай канферэнцыі – у інфармацыйным пісьме.
НІА