З 12 па 17 ліпеня 2023 года адбудзецца XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

На працягу ўсіх гадоў існавання гэты форум мае на мэце аб’яднанне творчых сіл блізкіх па культуры краін і садзейнічанне дыялогу паміж рознымі народамі. Ён сапраўды стаў культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз – «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення».

Падрабязней з праграмай фестывалю можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.

Рэкламны відэаролік можна паглядзець тут.

НІА