Міжнародная канферэнцыя «Беларуская мова як замежная ў міжкультурнай адукацыйнай прасторы» прайшла ў Нацыянальным інстытуце адукацыі 22 снежня 2022 года пры ўдзеле Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (КНР). Агульны клопат пра вывучэнне і распаўсюджанне беларускай мовы ў свеце аб’яднаў беларускіх і кітайскіх вучоных і метадыстаў з Мінска, Віцебска, Ліды і Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (КНР), Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі (КНР), Сіянскага ўніверсітэта замежных моў (КНР).
З цёплымі прывітальнымі словамі звярнуліся да ўдзельнікаў канферэнцыі першы прарэктар Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Лі Інін і намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі В. У. Зелянко.
Канферэнцыя сталася вельмі прадстаўнічай. У палеміцы ўзялі ўдзел 6 дактароў (PhD), 13 кандыдатаў навук, аспіранты, магістранты з Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Падчас зацікаўленай гутаркі арганізатар канферэнцыі Г. М. Валочка, доктар педагагічных навук, прафесар, пазнаёміла навукоўцаў з новымі дапаможнікамі па вывучэнні беларускай мовы як замежнай, а таксама са свежымі публікацыямі часопісаў «Беларуская мова як замежная», «Веснік адукацыі», «Педагогическая наука и образование», прысвечанымі стану беларускай мовы і методыкі яе выкладання за мяжой.
НІА