«Вандроўкі ў мінулае» – адукацыйна-сацыяльны праект, прысвечаны пешым вандроўкам па Мінску. Праект працуе згодна з прынцыпам «Free Walking Tours» («Бясплатныя пешыя экскурсіі»); мэтай праекта з’яўляецца азнаямленне з гісторыяй горада. Арганізатары ўпэўнены: экскурсіі будуць цікавымі як гасцям, так і жыхарам сталіцы. Экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім свеце і карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

У межах праекта арганізуюцца штодзённыя ці штотыднёвыя вандроўкі па сталіцы, кожная з якіх адкрывае новую старонку гісторыі горада. Удзельнікаў праекта чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадскія гісторыі, смешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданні...

Вандроўкі ў мінулае забяспечваюць 39 аўтарскіх экскурсій, сярод якіх:

  • «Вандроўка па Ракаўскім прадмесці і ваколіцах»;
  • «Старасвецкі праменад»;
  • «Старажытная Старажоўка»;
  • «Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага Менска»;
  • «Цікавосткі Губернатарскага саду»;
  • «Па былой Захар’еўскай»;
  • «Небяспечная Ніжнеляхаўская»;
  • «Менск габрэйскі»;
  • «Менскія некропалі: Кальварыя»;
  • «Менск татарскі»;
  • «Шпацыр па Дамініканскай»;
  • «Прыгоды менскіх шкаляроў»;
  • «Маляўнічыя акварэлькі з Лошыцы»;
  • «Таямніцы каталіцкіх святыняў»;
  • «Шэпт старых валуноў»;
  • «12 казак Асмалоўкі» і іншыя.

Сярэдняя працягласць экскурсіі – 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасці мінімум 10 чалавек. Экскурсіі не адбываюцца ў дождж.

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.

 

НІА
prodetok.by