Печать
Категория: Культура

З 30 чэрвеня па 15 ліпеня 2016 года ў Мінску працуе ІІ Міжнародная летняя школа беларусістыкі, арганізатарамі якой з’яўляюцца кафедра маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Гэты адукацыйны праект разлічаны на студэнтаў, магістрантаў, супрацоўнікаў навучальных і навуковых устаноў, перакладчыкаў і іншых асоб, якія хочуць удасканальвацца ў беларускай мове і беларусазнаўстве.

Адна з асноўных мэтаў школы – прэзентацыя эфектыўных стратэгій навучання, якія дазволяць удзельнікам самастойна працягваць вывучэнне беларускай мовы пасля завяршэння Летняй школы.

Праграма заняткаў прадугледжвае 48-гадзінны практычны курс беларускай мовы трох узроўняў:

Тэатэрычныя веды слухачы школы папоўняць падчас лекцый па актуальных праблемах беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гiсторыi Беларусi, этналогіі і лінгвакультуралогіі, індывідуальных кансультацый з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі. Таксама адбудуцца круглыя сталы, майстар-класы, адукацыйныя экскурсіі, творчыя сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры і навукі.

Падрыхтавана для замежных гасцей і захапляльная культурная праграма. Можна будзе здзейсніць вандроўкі па памятных і маляўнічых кутках Мінска, убачыць на ўласныя вочы знакавыя ў гісторыі і культуры Беларусі мясціны: Мір, Навагрудак, Заслаўе, Крэва, Залессе і інш. Наведаюць удзельнікі школы Нацыянальную бібліятэку Беларусі, літаратурныя і мастацкія музеі, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і тэатр аднаго акцёра «Зніч».

Навучанне ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, такім чынам, носіць міждысцыплінарны характар, бо ўключае чатыры кампаненты беларусазнаўства: мова, літаратура, гісторыя і культура, і накіравана на развіццё камунікатыўнай і культурнай кампетэнцый удзельнікаў.

У гэтым годзе навучэнцамі ІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі сталі каля 60 чалавек, якія прыехалі з розных краін свету: Аўстраліі, Канады, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Швейцарыі, Велікабрытаніі, Польшчы, Аўстрыі, Індыі, Украіны, Японіі, Венгрыі, Чэхіі, Германіі і Кітая. Ёсць сярод удзельнікаў і жыхары Беларусі.

 

 

НІА

паводле матэрыялаў сайта

http://nihe.bsu.by/index.php/ru/