Рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост» у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» ладзіць конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі». Мерапрыемства мае на мэце далучыць падлеткаў і моладзь да стваральнай дзейнасці на карысць краіне, да канкрэтных спраў, накіраваных на захаванне і павелічэнне багаццяў і чысціні роднай зямлі, а таксама выявіць і заахвоціць юных журналістаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Іх задача – напісаць і даслаць у рэдакцыю «Пераходнага ўзросту» нататку, замалёўкі ці іншы публіцыстычны тэкст (пажадана з фотаілюстрацыямі), у якім расказаць пра канкрэтныя справы па добраўпарадкаванні і захаванні гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў сваёй мясцовасці, пра добрыя ўчынкі падлеткаў, якія па-гаспадарскі ставяцца да навакольнага асяроддзя (падтрымліваюць чысціню ў пад’ездзе дома, на пляцоўцы для гульняў, у двары, за ваколіцай вёскі, у месцах масавага адпачынку, па берагах рэк і азёр, на лясной палянцы).

Тэкст конкурснай работы мусіць быць памерам да 3000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), мець тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы) і змяшчаць інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама пра нумары кантактных тэлефонаў. У электронным выглядзе яе неабходна прадаставіць да 12 верасня 2016 года на адрас рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост»: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а; e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

 

НІА
па матэрыялах сайта газеты «Пераходны ўзрост»