З 2 ліпеня па 4 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстава «Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны у душы кожнага жыхара Беларусі адгукаецца болем. Наша краіна ў ліку першых падверглася нападзенню ворага і стала арэнай маштабных баявых дзеянняў. Перамога над ворагам была дасягнута цаной вялікіх ахвяр: акупанты спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і мястэчак, 9 200 вёсак, загінула каля трох мільёнаў чалавек.
Экспазіцыя заклікае не забываць пра ахвяры вайны, прэзентуючы публіцыстычныя, дакументальныя, архіўныя матэрыялы, успаміны ветэранаў, вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Сярод мастацкай літаратуры – творы беларускіх пісьменнікаў, дакументальныя выданні апошніх гадоў.
Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
НІА
Падрабязней: http://surl.li/cizda