Печать
Категория: Культура

Мемарыяльны запаведнік «Вязынка» – адзін з філіялаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, яго малая радзіма. Музей пад адкрытым небам узнаўляе атмасферу старадаўняга месца, у якім у 1882 годзе на свет з’явіўся будучы паэт: маляўнічы ландшафт, драўляныя пабудовы былога маёнтка Замбжыцкіх, зона масавых гулянняў і помнік песняру.

Сёлета да 140-годдзя Янкі Купалы экспазіцыйны комплекс – пабудова музея, у якім захоўваюцца літаратурна-дакументальныя кампазіцыі-прысвячэнні песняру, рэканструяваны, а аўтэнтычны будынак свірна XIX стагоддзя ператвораны ў выставачную прастору.

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы фондавыя калекцыі яго літаратурнага музея і музея Вялікай Айчыннай вайны раскажуць пра жыццё аўтара ў ваенны перыяд, калі пісьменнік актыўна выступаў як публіцыст. Купале належыць і адна з першых мастацкіх спроб асэнсавання фактаў генацыду і халакосту, таму ў музеі Вялікай Айчыннай вайны будзе прадстаўлена яго няскончаная балада «Дзевяць асінавых колляў». У экспазіцыі ёсць і асабістыя рэчы паэта: касцюм, палка, люлька, запінкі, архіўныя кадры і дакументы.

 

НІА

па матэрыялах сайта https://www.twr.by