Печать
Категория: Культура

Паўтары гады таму выдавецтва «Папуры» ініцыявала цікавы і значны праект – выпуск кніг айчыннай літаратурнай класікі. Серыя атрымала назву «Мая беларуская кніга».

Мэтай праекта стала выданне класічных твораў нацыянальнага прыгожага пісьменства з улікам шматмоўнасці беларускага літаратурнага працэсу. На сённяшні дзень у згаданай серыі ўжо пабачыла свет 38 тамоў, сярод якіх пачэснае месца заняло выданне «Пярсцёнак. Выбраныя творы» Максіма Багдановіча.

27 красавіка 2016 года ў 18:30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча распачнецца прэзентацыя серыі. Арганізатары імпрэзы шчыра запрашаюць усіх аматараў беларускага прыгожага пісьменства прыняць удзел у мерапрыемстве.

НІА
па матэрыялах Літаратурнага музея
Максіма Багдановіча