Печать
Категория: Экология

З 6 па 11 лютага 2017 года ў Мінску пройдзе міжнародны фестываль экалагічнага кіно «Планетарый». На ім будуць прадстаўлены фільмы з Беларусі, Францыі, ЗША, Швейцарыі, Канады, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі. Акрамя кінапаказаў на фестывалі будуць арганізаваны пляцоўкі для дыскусій і абмеркаванняў.

«Кіно – гэта заўсёды нагода для дыскусій. З дапамогай экалагічнага кіно мы хочам пагаварыць на тэмы, звязаныя з абаронай навакольнага асяроддзя, – дзеляцца арганізатары кінафестывалю. — Для фестывалю мы адабралі тыя кінастужкі, якія паказваюць не толькі праблемы, але і іх рашэнні. У фільмах распавядаецца пра людзей і іх натхняльныя гісторыі. Ад такіх прыкладаў сапраўды хочацца дзейнічаць».

Адкрые фестываль кінастужка «Поры года» («Les Saisons») стваральнікаў знакамітых дакументальных фільмаў «Птушкі» і «Акіяны» Жака Перрэна і Жака Клюзо. У ёй распавядаецца пра прыгажосць еўрапейскіх лясоў, унікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага ацалелага старадаўняга ляснога масіву.

У праграму фестывалю ўключаны наступныя стужкі і мерапрыемствы:

 

Уваход на ўсе фільмы/сустрэчы вольны. Праграмы дэманструюцца на мовах арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемствы можна паглядзець на старонках кінафестывалю ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», Facebook.

 

НІА