Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Паважаныя наведвальнікі нацыянальнага адукацыйнага партала!

З нагоды Года культуры і з мэтай папулярызацыі ўнікальнай спадчыны і традыцый розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымкі творчых ініцыятыў, развіцця інфармацыйнай культуры навучэнцаў і педагогаў Нацыянальны інстытут адукацыі ладзіць на працягу 2016 года культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет» і дыстанцыйны праект «Стартап-фэст „Спадчына.tut“».

У межах мерапрыемстваў вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ўсе жадаючыя мелі магчымасць прадставіць на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі».

Падведзены вынікі І, ІІ і III этапаў культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» і праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“», вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы, а ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.

Прапануем вашай увазе лепшыя творчыя работы, адзначаныя дыпломамі:

І этап «Культурная прастора», ІІ этап «Хранограф» і III этап «КультурныЯ гісторыі» культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет»;

дыстанцыйны праект «Стартап-фэст „Спадчына.tut“».

 

НІА