Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

У межах нацыянальнай кампаніі «Птушка года», абвешчанай грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны», ладзіцца вялікая колькасць конкурсаў. Галоўнай мэтай гэтай маштабнай кампаніі з’яўляецца прыцягненне ўвагі насельніцтва да хараства прыроды і птушак, якія жывуць вакол нас.

Сімвалам 2016 года быў абраны гогаль звычайны. У сувязі з гэтым прапануецца літаратурны конкурс на лепшы верш пра птушку і яе ўмовы жыцця. Задачы мерапрыемства ‒ распавесці пра адметныя прыкметы, уласцівыя гогалю, паказаць яго прыгажосць, цікавыя асаблівасці жыцця, адзначыць, як чалавек можа дапамагчы гэтай птушцы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя. Конкурсны твор павінен уяўляць сабой верш аб’ёмам да адной старонкі фармату А4 на рускай ці беларускай мове пра знешні выгляд і лад жыцця гогаля.

Прыём работ працягваецца да 1 кастрычніка 2016 года. Даслаць іх можна ў электронным выглядзе на адрас грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

З больш падрабязнай інфармацыяй наконт патрабаванняў да конкурсных работ і кантактаў арганізатараў можна азнаёміцца ў Палажэнні конкурсаў у рамках кампаніі «Гогаль – птушка 2016 года».

 

Падрыхтавала Арына Гардзей,
студэнтка 1 курса факультэта журналістыкі
Інстытута журналістыкі БДУ,

па матэрыялах сайта http://www.ptushki.org/