Рэдакцыі часопіса «Роднае слова» і газеты «Літаратура і мастацтва» пры падтрымцы выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» і Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясцілі конкурс эсэ «Адрасы роднага слова» да Года гістарычнай памяці.
Мерапрыемства прымеркавана да юбілейных датаў перыядычных выданняў, якія займаюць значнае месца ў культурна-асветніцкай прасторы сучаснай Беларусі: 35-годдзя з дня заснавання навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова», 90-годдзя – літаратурнай газеты «Літаратура і мастацтва» і 100-годдзя – літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Полымя».
Ініцыятыва скіравана на папулярызацыю і пашырэнне кола чытачоў беларускамоўных выданняў, далучэнне школьнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей вучнёўскай моладзі.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
На конкурс прымаюцца раней не друкаваныя работы ў жанры эсэ наступнай тэматыкі:
- творчае асэнсаванне спадчыны беларускіх пісьменнікаў – юбіляраў 2022 г. (Я. Купала, Я. Колас, Я. Брыль, М. Танк, П. Панчанка і інш.);
- знаёмства з жыццём і дзейнасцю літаратараў-землякоў (уражанні ад прачытаных твораў, творчых сустрэч, наведвання выстаў, кніжных экспазіцый і інш.);
- літаратурны партрэт малой радзімы;
- шлях літаратурна-краязнаўчага даследавання: пошукі і знаходкі;
- сучасны літаратурны працэс на старонках навукова-метадычных і мастацка-літаратурных выданняў: водгук на прачытаны артыкул, твор.
Тэрмін прыёму эсэ: да 10 студзеня 2023 г.
Падвядзенне вынікаў: да 31 студзеня 2023 г.
Аўтары найлепшых работ будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі арганізатараў.
Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў палажэнні на сайце часопіса: https://rod-slova.by/naviny/uvaga-konkurs-ese-adrasy-rodnaga-slova/
Пры ўзнікненні пытанняў раім звяртацца на адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Запрашаем юных аматараў роднага слова да ўдзелу!
НІА